беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат.
Сяргей Фёдаравіч Алейнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Раманавіч Каралёў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Юр’евіч Міхневіч | ||||||
Пераемнік | Максім Леанідавіч Ермаловіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Яўгенавіч Гур’янаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Уладзіміравіч Макей | ||||||
Пераемнік | Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1965 (59 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў Мінску.
У 1986 годзе з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». У 1986—1988 гадах працаваў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1988—1992 гадах праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах.
На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі ў Вене (1992—1993) па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». У 1992—1993 гадах працаваў трэцім сакратаром консульскага ўпраўлення, у 1993—1994 гадах — начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 1994‒1995 гадах — намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 1995‒1996 гадах працаваў консулам, кіраўніком Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Гаазе.
У 1996‒1999 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Выканаўчым савеце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.
У 1999‒2002 гадах – выконваючы абавязкі начальніка, начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 5 кастрычніка 2002 года быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.
10 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве.
9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].
8 студзеня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[2].
20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3].
20 ліпеня 2020 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з захаваннем функцый Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле і пры Суверэнным Мальтыйскім Ордэне.
10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4] па 13 снежня 2022 года.
13 снежня 2022 года прызначаны міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь[5].
27 чэрвеня 2024 года вызвалены ад пасады міністра замежных спраў і прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання (па прэзідэнцкай квоце)[6].
Жанаты, мае двух сыноў.
Хобі: більярд.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.