From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Уладзіміравіч Бадроў (руск.: Серге́й Влади́мирович Бодро́в; нар. 28 чэрвеня 1948, Хабараўск) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і акцёр кіно. Двухразовы намінант на прэмію «Оскар», за фільмы «Каўказскі палоннік » (1996) і «Мангол» (2007). Таксама з’яўляецца сасцэнарыстам фільма «Усход-Захад» (1999), які таксама намінаваўся на «Оскар».
Сяргей Уладзіміравіч Бадроў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1948[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сяргей Сяргеевіч Бадроў |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, кінапрадзюсар, рэжысёр |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0091076 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бацька акцёра і кінарэжысёра Сяргея Бадрова-малодшага (1971—2002).
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года ў Хабараўску. Мае рускія, татарскія, бурацкія і якуцкія карані. Пачынаў сваю кар’еру ў якасці журналіста. У 1970 годзе Сяргей Бадроў заняў трэцяе месца ў конкурсе часопіса «Кракадзіл» на найлепшае сатырычнае і гумарыстычнае апавяданне. У 1974 годзе скончыў сцэнарны факультэт УДІКа (майстэрня К. К. Парамонавай і Н. Фокінай). У тым жа годзе стаў членам КПСС.
Паводле яго сцэнарыяў знята больш за дваццаць фільмаў. Сярод яго рэжысёрскіх работ — «Непрафесіяналы» (1985), спецыяльны прыз журы на фестывалі ў Турыне), «Катала» (1989), «СЭР» (1989), «Я хацела ўбачыць анёлаў». Потым Сяргей Бадроў пераехаў у ЗША, дзе пачаў працаваць разам са сваёй жонкай Каралін Кавалера.
Карціна аб чачэнскай вайне «Каўказскі палоннік» атрымала ў 1997 годзе прэмію «Ніка» як найлепшы фільм года і прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі «Фелікс» за сцэнарый.
Сяргей Бадроў — аўтар некалькіх зборнікаў апавяданняў і фельетонаў. У Францыі выдадзена ягоная кніга «Свабода = рай». У якасці сцэнарыста ўдзельнічаў у стварэнні карціны Рэжыса Варнье «Усход-Захад».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.