From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяргей Антонавіч Дубінскі (6 лістапада (25 кастрычніка) 1884, в. Наройкі, Бельскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 27 жніўня 1937, Менск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык.
Сяргей Антонавіч Дубінскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка (6 лістапада) 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1937 (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык, навуковы супрацоўнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і святара. Спачатку вучыўся ў царкоўнапрыходскім вучылішчы, потым — Віленскай духоўнай семінарыі.
У жніўні 1905 года паступіў на медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта, але ўжо восенню з-за рэзкага пагаршэння зроку быў вымушаны пакінуць універсітэт. У жніўні наступнага, 1906 года перайшоў на гісторыка-філалагічны факультэт, у кастрычніку 1908 года перавёўся ў Санкт-Пецярбургскі Імператарскі ўніверсітэт. З 1909 года стаў пастаянным удзельнікам археалагічнага семінара, які пачаў дзейнічаць пры ўніверсітэце.
Пасля заканчэння ўніверсітэта (1914) настаўнічаў спачатку ў Вільні ў прыватнай гімназіі Вінаградавай, потым у эвакуацыі ў рэальным вучылішчы г. Белябей Уфімскай губерні. У 1917 годзе быў абраны старшынёй Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў г. Белябей.
У канцы 1921 года вярнуўся ў Беларусь. Працаваў настаўнікам у Мінску, прымаў удзел у рабоце Цэнтральнай камісіі па ліквідацыі непісьменнасці.
З 1924 года, пасля аднаўлення работы таварыства гісторыі і старажытнасці, прымаў актыўны ўдзел у яго дзейнасці. З 1925 года ў Інстытуце беларускай культуры: член гісторыка-археалагічнай камісіі, аспірант, навуковы супрацоўнік. З 1929 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, дзе займаўся вывучэннем археалагічных помнікаў ранняга жалезнага веку і эпохі Сярэднявечча.
Летам 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі», але праз пэўны час вызвалены. Праз цяжкае становішча тагачаснай акадэмічнай навукі ў Беларусі быў вымушаны з’ехаць у Ленінград. З 1933 года ён навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (руск.: ГАИМК). Працаваў старшым архіварыусам навуковага археалагічнага архіва, потым старшым навуковым супрацоўнікам.
У 1937 годзе абвінавачаны ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы, арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958 г.
Даследаваў пераважна помнікі ранняга жалезнага веку і сярэднявечча, курганныя старыжтнасці ў Бельскім павеце, гарадзішчы і магільнікі Бабруйшчыны, Віцебшчыны, Міншчыны, Магілёўшчыны і Мазыршчыны. У 1926—1928 гг. вывучаў гарадзішчы Банцараўшчына і Чаркасава, якія аднёс да даславянскага часу. Склаў першую археалагічную карту Магілёўскай вобласці (1937, не захавалася), а таксама археалагічную карту Беларусі. Падрыхтаваў і выдаў першую бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін (Мн., 1933), у якую ўключыў працы па дакласавым грамадстве, раннім феадалізме, нумізматыцы, сфрагістыцы, архітэктуры, абарончых земляных збудаваннях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.