![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/%25D0%259C%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25B7%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25BD.jpg/640px-%25D0%259C%25D0%25BE%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25B7%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25BD.jpg&w=640&q=50)
Сямён Война
(пам. 1599) кашталян мсціслаўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сямён Войнавіч Грычынавіч (? — 1599) — маршалак гаспадарскі (1584—1588), кашталян мсціслаўскі (1588—1599); цівун ужвенцкі (з 1567), дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9c/%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B2%D0%BE%D0%BD.jpg/320px-%D0%9C%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B2%D0%BE%D0%BD.jpg)
Хуткія факты Сямён Война, 4-ы кашталян мсціслаўскі ...
Сямён Война | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч | ||||||
Пераемнік | Сокал Война | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не раней за 1 сакавіка 1599 і не пазней за 17 ліпеня 1599 | ||||||
Род | Войны-Грычынавічы | ||||||
Бацька | Война Мацвеевіч Грычына | ||||||
Жонка | Фядора з Маноўскіх[d] і Альжбета з Кэнштартаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Абрагам Война, Мацей Война, Вінцэнт Война і Барбара з Войнаў[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[1] |
Закрыць
З пінскага баярскага роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны і Багданы з Любельскіх. Выслужыў у вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. У 1583 годзе на памяць пра летась памерлага бацьку заказаў звон для царквы ў Моладаве, сваім вотчынным маёнтку. У 1599 годзе склаў тастамент, важную крыніцу па генеалогіі роду Войнаў-Грычынавічаў, апублікаваную ўпершыню Іванам Спрогісам у канцы XIX ст.