Семятычы
горад у Падляскім ваяводстве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Семяты́чы[2] (падляшск.: Simjatyčy, польск.: Siemiatycze) традыцыйная беларуская назва Сямя́цічы — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Семятыцкага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Семятычы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на поўдзень ад Беластока, на Драгічынскім узвышшы, на рацэ Каменка (правы прыток Буга), ля паўднёва-заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў. Колькасць насельніцтва — 14,7 тыс. чал. (2015). Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Гісторыя
У 1542 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Вялікую шкоду нанесла гораду Трынаццацігадовая вайна. У 1750 Сямяцічы перайшлі ва ўладанне княгіні Ганны Ябланоўскай. Заняпалае мястэчка пад яе панаваннем пераўтварылася ў значны гандлёвы і культурны цэнтр. За ўласны кошт Ябланоўская пабудавала тут і ўтрымлівала раддом для сялянак, акушэрскую школу ды багадзельню. Акрамя гэтага, княгіня пабудавала ў Сямяцічах неіснуючыя ўжо ратушу і друкарню. Менавіта ў гэтай друкарні на працягу 1783-1785 гадоў княгіня Ябланоўская выдавала напісаны ёю шматтомны эканамічны трактат «Усеагульныя пастановы для кіраўнікоў маіх маёнткаў» (па-польску: Ustawy powszechne dla dóbr moich rządców), які выклікаў вялікую цікавасць у краіне і хутка быў перадрукаваны ў Варшаве[3].
У 1777 княгіня пачала будаваць у Сямяцічах сваю сядзібу. Ганна Ябланоўская была вядомая як калекцыянерка, у яе палацы знаходзіліся, між іншым, багатыя батанічная і заалагічная калекцыі, велізарная калекцыя манет і медалёў, а таксама мінералагічны музей (які на той час быў адным з найлепшых у Еўропе). У сямятыцкі палац княгіні з'яжджаліся знатныя госцi, у тым ліку кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Станіслаў Сташыц, Гуга Калантай[4].
У 1795 годзе горад увайшоў у склад Прусіі. Пасля 1807 года паводле Тыльзіцкага мірнага дагавора быў уключаны ў склад Расійскай імперыі. У 1931 годзе ў горадзе жыло амаль 7000 жыхароў (65 % насельніцтва складалі яўрэі, 26 % — палякі, 8 % — беларусы). У час Другой Сусветнай вайны быў часткай Беларускай ССР. З 1941 года акупаваны нямецкімі войскамі, якія нішчаць яўрэйскае насельніцтва горада. Пасля вызвалення ў горадзе жыло толькі 3000 жыхароў. У 1975—1998 гадах Семятычы знаходзіліся ў складзе Беластоцкага ваяводства.
Паводле стану на 1 студзеня 2015 у горадзе пражывала 14 725 жыхароў, сярод якіх 30-40 % праваслаўныя. Дзейнічаюць дзве праваслаўныя царквы, і два каталіцкія касцёлы. У Семятычах і ваколіцах горада акрамя палякаў жывуць беларусы. У 10 кіламетрах ад горада знаходзіцца Святая Гара Грабарка, важны рэлігійны цэнтр праваслаўя.
Галерэя
- Царква
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Зноскі
- Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2015 roku / Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 2015. С. 124
- Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж - Мінск, 2008. ISBN 978-985-6802-28-0.
- Józef Maroszek. Siemiatycze jako ośrodek dóbr ziemskich w XV-XVIII w. // Studia i materiały do dziejów Siemiatycz / рэд. Henryk Majecki — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1989. С. 29-41
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.