Сялянская гутарка
газета / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Сяля́нская гу́тарка»[1] — грамадска-палітычная і літаратурная газета групоўкі інтэлігенцыі праўрадавай арыентацыі (Арганізацыя беларускіх беспартыйных актывістаў), якая выдавалася на беларускай мове з 28 жніўня па 31 снежня 1923 года ў горадзе Гродна. Рэдактар-выдавец І. Савіцкі[1]. Сувыдавец Яўген Міткевіч[2].
«Сялянская гутарка» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 29 жніўня 1923 |
Спыненне публікацый | 31 снежня 1923 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Вядома 5 нумароў газеты[1]. Арыентавалася на сялянскія масы[2]. Рэпрэзентавалася выдаўцамі як орган незалежнай думкі, заклікала беларускія палітычныя сілы да салідарнасці. Сцвярдждалася, што «ў цяжкім становішчы беларусаў пад Польшчай вінаваты самі беларусы»[1]. Газета выступала супраць палітыкі і тактыкі беларускіх паслоў (Беларускага пасольскага клуба) ў польскім сойме і крытыкавала іх за радыкалізм, не прымала класавую і нацыянальную барацьбу. Ідэйна працягвала лінію газеты «Беларускі шлях»[2].
У газеце былі змешчаны артыкул «Рэвалюцыя ў Германіі» Е. Любачкіна, ліст Я. Міткевіча, допісы і карэспандэнцыі са Свержаня, Слоніма, Навагрудка, Гайнаўкі, Крынак, творы Янкі Лучыны, Якуба Коласа, З. Бядулі, А. Петрашкевіча, Х. Чарнышэвіча і іншых аўтараў.