Сялявіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сяля́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Сялявічы. Плошча сельсавета складала 7791,22 га[1].
Хуткія факты Сялявіцкі сельсавет, Краіна ...
Сялявіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слонімскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Сялявічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 755 |
Плошча | 77,9 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Азярніцкага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 755 чалавек[2], з іх 83,0 % — беларусы, 9,1 % — рускія, 6,2 % — палякі[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Сялявічы, вёскі Варонічы, Вецявічы, Вялікая Кракотка, Рудаўка, Юхнавічы.