![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Flag_of_Malaysia.svg/langbe-640px-Flag_of_Malaysia.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Малайзіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Малайзіі, вядомы пад малайскай назвай Jalur Gemilang («Славуты паласаты») з'яўляецца сімвалам дзяржаўнасці і суверэнітэту Малайзіі і складаецца з 14 гарызантальных чырвоных і белых палос роўнай шырыні, якія ўяўляюць 13 дзяржаў (штатаў) і федэральны ўрад, якія складаюць Малайзію.
Сцяг Малайзіі | |
---|---|
![]() «Джалур Геміланг» («Славуты паласаты») |
|
Зацверджаны | 16 верасня 1963 |
Выкарыстанне |
![]() |
Прапорцыя | 1:2 |
Аўтар сцяга | Махамед Хамза (Mohamed Hamzah) |
![]() ![]() |
|
![]() ![]() |
Цёмна-сіні крыж у верхнім вуглу ля дрэўка даходзіць уніз да верха пятай чырвонай паласы зверху, сімвалізуе адзінства людзей Малайзіі і ўтрымлівае выяву паўмесяца, які сімвалізуе іслам, афіцыйную рэлігію Малайзіі. 14 прамянёў зоркі азначаюць адзінства 13 дзяржаў (штатаў) з федэральным урадам. Жоўты колер з'яўляецца колерам кіраўнікоў[1]. Спалучэнне трох асноўных колераў — чырвонага, белага і сіняга сімвалізуе сяброўства Малайзіі з Вялікабрытаніяй і адзінства Малайзіі з краінамі Садружнасці (брыт.)[2]
- Федэраваныя малайскія дзяржавы
(1896—1942)