![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/73/Flag_of_Genoa.svg/langbe-640px-Flag_of_Genoa.svg.png&w=640&q=50)
Сцяг Генуі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Генуі — сцяг, які выкарыстоўваўся ў Генуэзскай рэспубліцы, якая існавала з XI па XVIII стагоддзе, а таксама да нашага часу выкарыстоўваецца ў горадзе Генуя. Уяўляе сабой чырвоны крыж Святога Георгія на белым фоне (такі ж, як на сцягу Англіі).
Па адной з версій[1] Англія і горад Лондан запазычалі сцяг Генуі ў 1190 годзе, каб мець магчымасць карыстацца тымі ж прывілеямі, якія мела велізарная генуэзская суднаходная галіна.