сцяг штата Арканзас From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяг Арканзаса (англ.: Flag of Arkansas) — адзін з сімвалаў амерыканскага штата Арканзас.
Сцяг штата Арканзас | |
---|---|
Зацверджаны | 10 красавіка 1924 |
Прапорцыя | 2:3 |
Аўтар сцяга | Willie Kavanaugh Hocker[d] |
Сцяг штата Арканзас уяўляе сабой чырвонае палотнішча з размешчаным у цэнтры белым ромбам (сімвалізуе дыямент) з сіняй паласой па перыметры. На сцягу намаляваны 29 пяціканцовых зорак: 25 белых маленькіх зорак у межах сіняй паласы і 4 вялікіх сініх зоркі ў дыяменце. Надпіс «ARKANSAS» (з англ.: Арканзас) сіняга колеру размешчаны ўнутры дыямента з адной зоркай над ім і трыма зоркамі пад ім. Верхняя зорка і дзве крайнія ніжнія зоркі намаляваны прамянём уверх, ніжняя зорка - прамянём уніз.
Элементы сцяга маюць складаную сімволіку. Згодна з дзяржаўным законам штата Арканзас аб сцягу (1987 год), дыямент сімвалізуе статус Арканзаса як «адзіны штат ЗША, які здабывае алмазы» (Дзяржаўны парк «Алмазны кратар» быў адзіным на той момант месцам з радовішчамі дыяментаў у Паўночнай Амерыцы, пазней алмазы знайшлі ў штатах Каларада і Мантана). Дваццаць пяць белых зорак вакол дыямента паказваюць тое, што Арканзас быў 25-м штатам, які далучыўся да ЗША. Сіняя зорка вышэй надпісу ARKANSAS сімвалізуе Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, у складзе якіх складаўся Арканзас.
Тры зоркі размешчаныя ніжэй надпісу ARKANSAS маюць тры розных значэння:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.