![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/Suffragettes_taking_part_in_a_pageant_by_the_National_Union_of_Women%25E2%2580%2599s_Suffrage_Societies%252C_June_1908.jpg/640px-Suffragettes_taking_part_in_a_pageant_by_the_National_Union_of_Women%25E2%2580%2599s_Suffrage_Societies%252C_June_1908.jpg&w=640&q=50)
Суфражысткі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суфражы́сткі[1] (ад англ.: suffrage — выбарчае права) — удзельніцы руху за жаночае выбарчае права ў ЗША і Заходняй Еўропе ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя. Таксама суфражысткі выступалі супраць дыскрымінацыі жанчын у палітычным жыцці і грамадзянскіх правах.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/Suffragettes_taking_part_in_a_pageant_by_the_National_Union_of_Women%E2%80%99s_Suffrage_Societies%2C_June_1908.jpg/640px-Suffragettes_taking_part_in_a_pageant_by_the_National_Union_of_Women%E2%80%99s_Suffrage_Societies%2C_June_1908.jpg)
Пачатак руху пакладзены на жаночай канферэнцыі, якая адбылася ў 1848 годзе ў горадзе Сенека-Фолс (ЗША)[1]. У 1869 годзе ў ЗША быў створаны Амерыканскі і Нацыянальны жаночыя суфражысцкія асацыяцыі, якія ў 1890 годзе аб’ядналіся ў Амерыканскую жаночую суфражысцкую асацыяцыю. У Вялікабрытаніі рух суфражыстак узначалілі Жаночая ліга свабоды і Жаночы сацыяльна-палітычны саюз, які быў створаны ў 1903 годзе[1]. У 1904 годзе была заснавана Міжнародная арганізацыя суфражыстак — Міжнародны альянс за выбарчыя правы жанчын[2] (з 1946 года — Міжнародны альянс жанчын)[3].
Суфаржысткі арганізоўвалі грамадскія акцыі з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да праблем выбарчага права для жанчын. У 1910—1920-х гадах, калі ў большасці еўрапейскіх краін жанчыны атрымалі выбарчае права, рух суфражыстак у іх спыніўся, і яны накіравалі сваю дзейнасць на барацьбу за сапраўднае раўнапраўе жанчын.