![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/Kuniteru_Gozu_dragon.jpg/640px-Kuniteru_Gozu_dragon.jpg&w=640&q=50)
Сусанаа
бог ветру ў Японскай міфалогіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Суса́наа, Такэхая Сусанаа-на Мікота[1] (літаральна: доблесны, хуткі, заўзяты бог-муж з Суса) — бог ветру, у японскай міфалогіі, апошні з бажаствоў, які з’явіўся з кропель вады, якімі першы на свяце бог-мужчына Ідзанакі абмыў свой нос пасля таго, як вярнуўся з ёмі-на Куні (краіны мёртвых). Верагодна, што першапачаткова Сусанаа быў богам буры і воднай стыхіі, затым з’явілася ўяўленне аб ім як аб боскім продку родаў, звязаных з Ідзума. Магчыма, што ў яго вобразе аб’ядналіся некалькі бажаствоў, бо Сусанаа таксама лічылі бажаством краіны мёртвых, у некаторых міфах ён бажаство ўрадлівасці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/Kuniteru_Gozu_dragon.jpg/640px-Kuniteru_Gozu_dragon.jpg)