вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Судзі́бар[1] (трансліт.: Sudzibar, руск.: Судибор) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета. На сёння фізічна не існуе.
Вёска
Судзібар
|
У літоўскай антрапаніміі вядомы двухасноўны антрапонім (калісняе імя) Sud-bar'as. Вядомыя і адпаведныя іменныя асновы Sud- i Bar-[2].
Побач, цераз Снядзін, вёска Мардзвін (вядомы балцка-літоўскі двухасноўны антрапонім Mard-vin'as).
Вядомае смаргонскае прозвішча Судзібар.
Вёска ўваходзіла ў склад буйного маёнтка Снядзін. У сярэдзіне XVIII ст. маёнтак Снядзін з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Паўлінаў, Судзібар, Засоп'е) належаў каталіцкаму ордэну езуітаў. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. у Рэчы Паспалітай маёнтак перайшоў ва ўласнасць магнатаў Масальскіх.
У 1807 г. новагародскі падкаморы Антон Нестар Кеневіч (1775—1822) купіў маёнтак Снядзін (з прыналежнымі вёскамі (Дарашэвічы, Судзібар, Засоп'е і інш.) у Гелены Патоцкай (з роду Масальскіх). З таго часу маёнтак належаў Кеневічам фактычна да 1920 г., калі Кеневічы ў выніку нацыяналізацыі бальшавікамі страцілі ўсе свае маёнткі, прадпрыемствы і палацы, якія апынуліся на савецкім баку ў БССР пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921). Самі Кеневічы пераехалі на сталае жыхарства ў Польшчу.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Снядзінскага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.