![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Duccio_di_Buoninsegna_061.jpg/640px-Duccio_di_Buoninsegna_061.jpg&w=640&q=50)
Стрэчанне Гасподняе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэ́чанне Гаспо́дняе, у каталіцкай традыцыі мае назву Дзень Грамнічнай Божай Маці, або Ахвяраванне Гасподняе[1] (грэч. Ἡ Ὑπαπαντὴ τοῦ Κυρίου; лац.: Praesentatio Domini) — хрысціянскае свята, якое адзначаецца ў Гістарычных цэрквах і некаторых пратэстанцкіх канфесіях[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Duccio_di_Buoninsegna_061.jpg/640px-Duccio_di_Buoninsegna_061.jpg)
У хрысціянстве з'явіліся ў VI ст. на тэрыторыі Рымскай імперыі і трактуюцца як своеасаблівая повязь Старога Запавету з Новым. Усталявана ў памяць аб сустрэчы (царкоўна-слав. — «стрэчанне») немаўляці Ісуса Хрыста (носьбіта Новага запавету) з прадстаўнікамі Старога Запавету старцам Сімяонам і Ганнай-прарочыцай у Іерусалімскім храме[1], якая адбылася на 40-ы дзень пасля Нараджэння і на 32-і дзень пасля Абразання.
У праваслаўі належыць да ліку дванадзесятых непераходзячых свят. Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская праваслаўныя цэрквы, а таксама Украінская грэкакаталіцкая царква (у межах Украіны), стараверы і некаторыя іншыя[3] святкуюць Стрэчанне 2 (15) лютага па юліянскім календары (у XX—XXI стагоддзях 2 лютага па юліянскім календары адпавядае 15 лютага па новаюліянскім і грыгарыянскім).
У каталіцтве святкуецца 2 лютага па грыгарыянскім календары; Эладская і шэраг іншых памесных праваслаўных цэркваў — таксама 2 лютага, але па новаюліянскім календары; Армянская апостальская царква — 14 лютага.