Стрыгіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрыгіль (Strigilis) — у антычнасці да вынаходства мыла серпападобны скрабок для ачышчэння паверхні скуры ад поту і бруду. Вырабляўся з бронзы або іншага металу. Для гэтага цела папярэдне намазвалі алеем. У тэрмах ачышчэнне стрыгілем часта выконвалі рабы. Малюнак стрыгіля сустракаецца на антычных вазах.