Струменскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стру́менскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Струмень.
Хуткія факты Струменскі сельсавет, Краіна ...
Струменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Кармянскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Струмень |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 студзеня 1991 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 28 студзеня 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кароцькаўскага сельсавета.