Каро́цькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок ( да 2009 года вёска) Кароцькі.

Хуткія факты Кароцькаўскі сельсавет, Краіна ...
Кароцькаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кармянскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кароцькі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 965
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад Ворнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Добрыч, Новая Халапаўка, Рудня, Старая Халапаўка і пасёлак Ратнік Халапаўскі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вынашаўка, Гарадок, Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск і Сямёнаўка), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Кармянскага пассавета, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Карма[2]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Струменскага сельсавета, 26 верасня 2006 года — тэрыторыя скасаванага Валынецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Валынцы, Жавуніца, Калюды, Кляпін, Кляпінская Буда, Корсунь і Ясень)[3]. 25 кастрычніка 2007 года ў склад гарадскога пасёлка Карма ўключаны вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна і Сырск[4]. 30 снежня 2009 года скасаваны вёскі Бервяны, Лазовіца і Струмень[5], 4 лютага 2011 года — вёскі Жавуніца і Ясень[6], 3 лютага 2012 года — вёскі Восаў і Востраў[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 1206 чалавек[8], з іх 96,8 % — беларусы, 2,7 % — рускія[9]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 965 чалавек[10].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.