Статуя Баварыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баварыя.
Статуя Баварыя (лац.: Bavaria) — бронзавая статуя ў Мюнхене, на лузе Тэрэзы, якая сімвалізуе дзяржаву Баварыю. Яна была пабудавана па заказе караля Баварыі Людвіга I у перыяд 1843—1850 архітэктарам Леа фон Кленцэ, скульптарам Людвігам Шванталерам і ліцейшчыкамі Ёхана Баптыстам Штыгльмаерам і яго пляменнікам Фердынандам фон Мілерам. Вышыня статуі складае 18,52 метраў, маса 87,36 тон[1]. Статуя выканана з бронзы. Унутры статуі знаходзіцца лесвіца з 66 прыступкамі, па якой можна дабрацца да назіральнай пляцоўкі ў галаве статуі і адтуль агледзець наваколле. У падножжа статуі праводзіцца штогадовы мюнхенскі Актобэрфэст.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b9/Bavaria_2.jpg/640px-Bavaria_2.jpg)
Хуткія факты Баварыя, Краіна ...
Помнік | |
Баварыя | |
---|---|
Bavaria | |
Баварыя пасля рэстаўрацыі | |
48°07′50″ пн. ш. 11°32′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мюнхен |
Скульптар | Людвіг Шванталер[en] |
Архітэктар | Леа фон Кленцэ |
Дата заснавання | 1850 |
Будаўніцтва | 1843—1850 гады |
Вышыня | 18,52 |
Матэрыял | Бронза |
![]() |
Закрыць