Старшыня Урада (ісп.: Presidente del Gobierno) — кіраўнік Урада Іспаніі. Ён абіраецца Кангрэсам Дэпутатаў, ніжняй палатай іспанскага Парламента, пасродкам працэдуры званай Спрэчка аб пасадзе (ісп.: Debate de Investidura), і затым зацвярджаецца каралём.
Старшыня ўрада Іспаніі | |
---|---|
Presidente del Gobierno de España | |
Пасаду займае Педра Санчэс з 21 чэрвеня 2018 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Палац Манклоа |
Прызначаецца | кароль Іспаніі |
Пасада з’явілася | 1820 |
Першы на пасадзе | Франсіска Марцінес дэ ла Роса |
Сайт | lamoncloa.gob.es |
У наш час пост старшыні ўрада займае Марыяна Рахой. Яго рэзідэнцыяй і месцам знаходжання Урада з 1977 з'яўляецца палац Манклоа ў Мадрыдзе.
Выбары Старшыні Урада праводзяцца шляхам ускосных выбараў, членамі Генеральных Картэсаў. Адразу пасля выбараў у Парламент, якія праходзяць кожныя чатыры гады, лідар партыі-пераможца ці лідар найбуйнейшай кааліцыі звычайна прапануецца Каралём на пост Старшыні Урада і абіраецца Кангрэсам дэпутатаў. Намеснік старшыні Урада прызначаецца Каралём па прадстаўленні Старшыні Урада.
Пасля ўхвалення кандыдата большасцю ў Кангрэсе дэпутатаў і атрымання згоды Караля праводзіцца цырымонія ўступлення на пасаду. Цырымонія праводзіцца ў Зале аўдыенцый (ісп.: Salon de Audiencias) палаца Сарсуэла ў прысутнасці Караля Іспаніі і галоўнага сакратара Каралеўства (міністра юстыцыі). Падчас цырымоніі будучы Старшыня Урада прамаўляе клятву:
«Juro por mi conciencia y honor cumplir fielmente las obligaciones del cargo de Presidente del Gobierno con lealtad al Rey para guardar y hacer guardar la Constitución, como norma fundamental del Estado, así como mantener el secreto las deliberaciones del consejo de ministros»
Пераклад: «Клянуся маім сумленнем і гонарам аддана і з вернасцю да Караля выконваць абавязкі Старшыні Урада, выконваючы і прымушаючы выконваць Канстытуцыю, асноўны закон дзяржавы, а таксама захоўваць у сакрэце абмеркаванні Савета Міністраў»
Легіслатура | Пачатковая дата | Канчатковая дата | Імя | Партыя |
---|---|---|---|---|
Устаноўчая | 15 чэрвеня 1977 | 1 сакавіка 1979 | Адольфа Суарэс Гансалес | UCD |
I | 1 сакавіка 1979 | 28 кастрычніка 1982 | Адольфа Суарэс Гансалес Леапольда Кальва-Сатэла і Бустэла | UCD |
II | 28 кастрычніка 1982 | 22 чэрвеня 1986 | Феліпэ Гансалес Маркес | PSOE |
III | 22 чэрвеня 1986 | 29 кастрычніка 1989 | Феліпэ Гансалес Маркес | PSOE |
IV | 29 кастрычніка 1989 | 6 чэрвеня 1993 | Феліпэ Гансалес Маркес | PSOE |
V | 6 чэрвеня 1993 | 3 сакавіка 1996 | Феліпэ Гансалес Маркес | PSOE |
VI | 3 сакавіка 1996 | 12 сакавіка 2000 | Хасэ Марыя Аснар Лопес | PP |
VII | 12 сакавіка 2000 | 14 сакавіка 2004 | Хасэ Марыя Аснар Лопес | PP |
VIII | 14 сакавіка 2004 | 21 снежня 2011 | Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра | PSOE |
IX | 21 снежня 2011 | 1 чэрвеня 2018 | Марыяна Рахой Галі | PP |
XI | 1 чэрвеня 2018 | н.ч. | Педра Санчэс | PSOE |
- Кангрэс дэпутатаў (ісп.)
- Старшыня ўрада (ісп.)
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.