From Wikipedia, the free encyclopedia
Старос́цінская Слабада́, прадмесце Старосцінская Слабада — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўночнай частцы горада, паміж Старажоўскімі могілкамі і рэчышчам Свіслачы.
На паўднёвым захадзе ад Старосцінскай Слабады месціцца Татарская Слабада, на паўночным захадзе — прадмесце Людамонт, на паўночным усходзе — Старажоўка, на паўднёвым усходзе — Траецкае прадмесце[1][2].
У часы Вялікага Княства Літоўскага мясцовасць, верагодна, была дзяржаўным маёнткам, які складаў кармленне менскага старосты, што ўзначальваў мясцовы гродскі суд. Гэтая версія паходжання назвы пацвярджаецца тым, што аднайменная з прадмесцем вуліца патрапіла да спісу «нерасійскіх» (г. зн. немаскоўскіх) тапонімаў, якія расійскія ўлады перайменавалі ў 1866 годзе. Старосцінская Слабада атрымала назву Старой Слабады, але старая назва яшчэ доўга не саступала месца наватвору, часта сустракалася нават у афіцыйных дакументах[3].
У пачатку XX ст. Старосцінская Слабада ўваходзіла ў трэцюю паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзіла Міхайлаўская, Стараслабадская, Маладзечанская і Радашкоўская вуліцы[1][4].
Вуліца Стараслабадская праіснавала да сярэдзіны 1980-х, калі на яе месцы быў пабудаваны велізарны белы гмах з крамай «Панарама».
На пасяджэнні 6 мая 2009 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнай паркавай зоне ў складзе ландшафтна-рэкрэацыйных тэрыторый уздоўж ракі Свіслач, у межах вул. Камуністычная — вул. Старажоўская — рака Свіслач назвы «Старосцінская слабада»[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.