Менскае староства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Менскае гродавае староства — дзяржаўнае ўладанне ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.
Хуткія факты Менскае староства, Краіна ...
Менскае староства | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Менскі павет, Менскае ваяводства |
Староста | гл. Менскія старосты |
Час існавання | XV ст. — 1793 |
Закрыць
У склад староства ўваходзілі горад Менск з замкам, дзе праходзіў гродскі суд, і некаторыя навакольныя вёскі.
Узнікла ў XV ст., у XVII ст. лічылася каралеўскім сталовым маёнткам. Ліквідавана пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай[1].