Старая плошча (Масква)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старая плошча — пешаходная вуліца ва ўсходняй частцы Кітай-горада ў Маскве. Праходзіць ад плошчы Ільінскія Вароты да плошчы Варварскія Вароты. Сфармавалася пад канец XVIII стагоддзя як праезд уздоўж крапасной сцены. Сучасны від склаўся ў 1900-x гадах, калі былі перабудаваны прылеглыя да плошчы кварталы Кітай-горада. У 1930-х была знесена сцяна, што адлучала Старую плошчу ад Кітайгародскага (Кітайскага) праезду[1].
Старая плошча Цвярскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Акруга | ЦАА |
Працягласць | 420 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
0607 Кітай-горад |
Ранейшыя назвы | Новая плошча (1870—1890-я гады) |
Паштовы індэкс | 103132 (№ 2, 4, 8, 8/5), 103070 (№ 6, 10/4) |
Нумары тэлефонаў | +7(495) xxx-xx-xx |
на OpenStreetMap | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва Старая плошча ў гутарковай гаворцы асацыявалася з вышэйшым кіраўніцтвам, таму што ў савецкі перыяд у доме № 4 па Старай плошчы знаходзіўся Цэнтральны камітэт КПСС. Па стане на 2018 год гэты будынак займае Адміністрацыя прэзідэнта[1].
Назва Старая плошча характэрна тым, што ўтрымлівае дзве тапаграфічныя памылкі і не адпавядае рэчаіснасці. Першае, Старая плошча насамрэч з'яўляецца вуліцай, а другое, гістарычна яна з'явілася пазней Новай плошчы[2].