From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Рэйтан (1781 — 1863) — службовец, літаратар.
Станіслаў Міхайлавіч Рэйтан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч | ||||||
Нараджэнне | не пазней за 29 студзеня 1781 | ||||||
Смерць | 1863 | ||||||
Род | Рэйтаны[d] | ||||||
Бацька | Міхал Ксаверый Рэйтан[d] | ||||||
Маці | Ганарата з Багдановічаў[d] | ||||||
Адукацыя |
Паходзіў са шляхецкага роду Рэйтанаў герба ўласнага. Дакладная дата нараджэння невядомая. Хрышчэнне адбылося 29 студзеня 1781 г., імя пры хрышчэнні Станіслаў-Караль. Бацькамі Станіслава-Караля Рэйтана былі брат Тадэвуша Рэйтана, наваградскі земскі пісар Міхал-Ксаверый (1743—1809) і Ганарата з Багдановічаў.
Вучыўся Станіслаў Рэйтан у Вільні — у піярскім «Collegium Nobilium». Потым была служба ў войску.
У 1809 г. выйшаў у адстаўку з расійскага войска, і ўжо ў 1810 г. быў капітанам у войсках Варшаўскага герцагства. Браў удзел у вайне на баку Напалеона, як і яго родны брат Дамінік Рэйтан, быў паручнікам 20-га ўланскага палка. Гэты полк пачаў фарміравацца ў Пінску ў ліпені 1812 г. пад кіраўніцтвам Ксаверыя Абуховіча. Камісарам гэтага палка быў абраны даўні паплечнік Тадэвуша Рэйтана на сойме 1773 года — Станіслаў Багушэвіч-Мінькоўскі. У час адступлення войска Напалеона 20 уланскі полк разам з іншымі часткамі сіл ВКЛ згрупаваўся ў наваколлі Вільні. Верагодна там Станіслаў Рэйтан трапіў у палон. У ліпені 1813 г., пазбегнуўшы высылкі, Станіслаў атрымлівае дазвол на жыццё ў Слуцкім павеце, у мястэчку Раманава (належала да двара Доктаравічы). Гэта невялікае паселішча на рацэ Ушы знаходзілася ў 23 вярстах ад Слуцку на гасцінцы Слуцк-Цімкавічы-Нясвіж. Летам 1814 г. выйшла распараджэнне рускага імператара Аляксандра І аб амністыі. Рэйтанам былі вернуты раней канфіскаваныя маёнткі. У 1832 годзе Станіслаў у чыне капітана войска Царства Польскага і паручніка баявога кірасірскага палка выходзіць у адстаўку.
Ён узяў за жонку Саламею Рэйтан — далёкую сваячку, дачку Язэпа Рэйтана. Дзяцей не было.
У 1840 годзе Станіслава Рэйтана выбіраюць Слуцкім павятовым маршалкам. Гэтую пасаду ў 1802 годзе займаў яго старэйшы брат Казімір, іншы ж брат Тадэвуш нейкі час з’яўляўся харунжым таго ж павета, а іх бацька, Міхал, у 1795 годзе, шляхтай ранейшага Наваградскага ваяводства выбіраўся Нясвіжскім павятовым маршалкам.
У 1854-м Станіслаў Рэйтан быў прызначаны ганаровым куратарам Слуцкай гімназіі.
У 1862-м Станіслаў Рэйтан ператварыў сваю сядзібу ў Вусаве пад Капылём у лякарню.
Станіслаў Рэйтан надрукаваў свой першы буйны твор «Papiery Pana Ambrozego» пад псеўданімам «Pan Wada» («Пан Хіба») ў часопісе «Athenaeum» у 1845-м, калі рэдактарам быў Юзаф Крашэўскі. У 1856 годзе ў Львове перавыдадзены першы твор, змяніўшы назву на «Князь Геранім Радзівіл».
Наступны буйны твор «Пан Марцін Квеч» (Pan Marcin Kwieć) спачатку быў надрукаваны ў газетах. А пасля прыхільнай крытыкі, якая зычыла таленавітаму аўтару не спыняцца, — і асобнай кнігай у 1857 годзе ў Варшаве.
Апошні вядомы твор, які Станіслаў Рэйтан напісаў ды выдаў асобнай кнігай, мае назву «Так было ў нас» (Tak bylo u nas) (Варшава, 1858). Кніга 1858 года прасякнута біяграфічнымі рысамі. Яна з’яўляецца энцыклапедыяй маленькага свету павятовай шляхты, замкнутай у сваім дробным жыцці, дзе павуцінне інтрыг вяжуць рукі асоб з мясцовай адміністрацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.