From Wikipedia, the free encyclopedia
Індуісцкія божаствы — багі і багіні ў індуізме. У індуісцкім пантэоне налічваюцца тысячы багоў.[1] У розных кірунках індуізму божаствы разглядаюцца альбо як асобасныя праявы безасабовага вярхоўнага Брахмана, альбо як аватары вярхоўнага бажаства Ішвары (або Бхагавана), альбо як магутныя істоты, якіх называюць дэвамі. Індуісцкія божаствы, як правіла, адлюстроўваюцца ў чалавечых або паўчалавечая формах, з шэрагам асабістых атрыбутаў. Многія індуісты лічаць шматлікіх божастваў рознымі праявамі адзінай першапачатковай рэальнасці (брахманы), шматлікімі вобразамі адзінага Бога.[2] Такім чынам, божаствы і пакланенне ім выступаюць сродкам зносін з гэтым адзіным Богам.
Спіс індуісцкіх божастваў | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кірункі
Вайшнавізм · Шываізм |
Вераванні і практыкі
Дгарма · Артха · Кама |
Свяшчэнныя пісанні
Веды · Упанішады |
Роднасныя тэмы
Індуізм паводле краін · Каляндар · Святы · Крэацыянізм · Манатэізм · Зварот у індуізм · Аюрведа · Дж'ёціша |
Партал «Індуізм» |
У «Рыгведзе» апісваюцца 33 божаствы, якія ўяўляюць сабой персаніфікаваныя прыродныя з’явы.[3] У пазнейшых крыніцах можна сустрэць згадкі пра 330 мільёнах божастваў.[2] У тэксце было выкарыстана слова koti, якое можа быць успрынята як «клас», «від», але таксама і як «10 мільёнаў». Паводле адной кропкі гледжання сцвярджэнні аб мільёнах багоў выкліканыя няслушным тлумачэннем тэксту, што пацвярджаецца згадваннем 33-х багоў ў іншых крыніцах.[4] Паводле іншай, лік 330 мільёнаў з’яўляецца не вынікам падліку, але пазначэннем бясконцасці і неабмежаванасці боскага.[5]
Імя | Аватар або з кім звязаны | Распаўсюджванне | Выява | Уяўленне ў старажытнасці |
---|---|---|---|---|
Вішну | Рама, Крышна, Нараяна, Віттоба, Яганат Varaha Naraenten (那羅延天, Японія) | Індыя | 2 ст. да н.э. | |
Шыва | Махадэва, Пашупаці, Трыпурантака, Dakshinamurthy, Acalanatha Fudō Myōō (Японія)[6][7] | Індыя, Непал | 1 ст. да н.э.[8] | |
Брахма | Bonten (Японія)[9] Phra Phrom (Тайланд) | Індыя | 6 ст. н.э. | |
Ганеша | Ганапаці, Вінаяка (сын Шывы, Парваці) Kangiten (Японія) | Індыя | 7 ст. н.э. | |
Сканда | Картыкея, Муруган (сын Шывы, Парваці) | Індыя | 8 ст. н.э. | |
Парваці | Ума, Дэві, Гауры, Дурга, Калі Umahi (烏摩妃, Японія) Дэві Шры (Інданезія)[10] | Індыя | 5 ст. н.э. | |
Лакшмі | Шры, Ратха Kisshōten (Японія) Нанг Квак (Тайланд)[11] | Індыя | 1 ст. да н.э. | |
Сарасваты | Benzaiten (Японія), Biàncáitiān (Кітай), Thurathadi (М’янма), Suratsawadi (Тайланд)[12] | Індыя | 11 ст. н.э. | |
Дурга | Парваці, Калі Betari Durga (Інданезія)[13] | Індыя | 8 ст. н.э. | |
Калі | Дурга, Парваці | Індыя | 12 ст. н.э. | |
Марыяман | Дурга, Парваці | Паўднёвая Індыя, Паўднёвая Азія | 11 ст. н.э. | |
Харыхара | напалову Вішну, напалову Шыва | Індыя | 6 ст. н.э. | |
Ардханары | напалову Шыва, напалову Парваці | Індыя | 1 ст. н.э. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.