Спіс малюскаў Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Малакафаўна Беларусі налічвае 162 віды з 2 класаў: двухстворкавыя (Bivalvia) і бруханогія (Gastropoda). З іх па розных дадзеных прэснаводных ад 71 да 93[1][2][3].
Згодна з літаратурнымі дадзенымі[4][5], на 2015 год у Беларусі да 77 відаў наземных малюскаў, якія адносяцца да 2 падкласаў (Prosobranhia, Pulmonata), 18 сямействаў[6].