![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/Constitution_of_the_United_States%252C_page_1.jpg/640px-Constitution_of_the_United_States%252C_page_1.jpg&w=640&q=50)
Спіс дзеючых нацыянальных канстытуцый
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Спіс канстытуцый утрымлівае пералік краін свету ў залежнасці ад даты прыняцця ў іх дзеючых канстытуцый. Спіс аб’яднаны ў дзве групы: некадыфікаваныя канстытуцыі і кадыфікаваныя канстытуцыі. Канстытуцыі непрызнаных і часткова прызнаных дзяржаў прыведзены ў адмысловым раздзеле. Для кожнай канстытуцыі прыводзіцца толькі дата ўвядзення ў дзенянне апошняй канстытуцыі без уліку дадаткаў, правак і іншых зменаў у зыходны тэкст, якія не абрываюць пераемнасць ад яго.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/Constitution_of_the_United_States%2C_page_1.jpg/640px-Constitution_of_the_United_States%2C_page_1.jpg)
У канстытуцыйным праве[en] прынята наступная класіфікацыя канстытуцый:[1]
- пісаныя канстытуцыі
- кадыфікаваныя
- некадыфікаваныя
- няпісаныя канстытуцыі
- змяшаныя канстытуцыі
Усе не кадыфікаваныя канстытуцыі, у тым ліку няпісаныя і змяшаныя, магчыма аб’яднаць у нефарматныя канстытуцыі[2].
Самай старой з дзеючых пісаных канстытуцый з’яўляецца Канстытуцыя ЗША, прынятая 17 верасня 1787 года на Філадэльфійскім канвенце[3].
Сярод нядзейных першых канстытуцый зніклых дзяржаў варта адзначыць Канстытуцыю Корсікі[en] (1755 год), Канстытуцыю Рэчы Паспалітай (1791), Канстытуцыю Сардзінскага каралеўства[it] (1848).