спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Харватыя значыцца 7 найменняў (на 2014 год), што складае 0,7 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 6 аб'ектаў уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, прычым 2 з іх прызнаны шэдэўрамі чалавечага генія (крытэрый i), а 1 аб'ект уключаны па прыродных крытэрыях, прычым ён прызнаны прыродным феноменам выключнай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 17 аб'ектаў на тэрыторыі Харватыі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны[1]. Рэспубліка Харватыя, у якасці незалежнай дзяржавы, ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 6 ліпеня 1992 года[2]. Аднак, першыя тры аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Харватыі, былі занесены ў спіс яшчэ ў 1979 годзе на 3-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, калі краіна з'яўлялася часткай СФРЮ.
У гэтай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год дадання ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Стары горад Дуброўніка (харв.: Stari grad Dubrovnika) |
Жупанія: Дуброўніцка-Нярэтванская | З XII стагоддзя | 1979 | № 95 | i, iii, iv | |
2 | Гістарычны цэнтр горада Спліт і палац Дыяклетыяна (харв.: Split s Dioklecijanovom palačom) |
Жупанія: Спліцка-Далмацінская | III ст. н.э. | 1979 | № 97 | ii, iii, iv | |
3 | Нацыянальны парк Плітвіцкія азёры (харв.: Nacionalni park Plitvička jezera) |
Найбліжэйшы горад: Слунь Жупанія: Ліцка-Сенская, невялікая частка Карлавацкай |
1949 | 1979 | № 98 | vii, viii, ix | |
4 | Еўфразіева базіліка ў горадзе Порач (харв.: Biskupska zgrada Eufrazijeve bazilike u Poreču) |
Жупанія: Істрыйская | VI стагоддзе | 1997 | № 809 | ii, iii, iv | |
5 | Гістарычны цэнтр горада Трогір (харв.: Grad Trogir) |
Жупанія: Спліцка-Далмацінская | З XII стагоддзя | 1997 | № 810 | ii, iv | |
6 | Сабор Святога Якава ў Шыбеніку (харв.: Katedrala sv. Jakova u Šibeniku) |
Жупанія: Шыбенска-Кнінская | 1431 | 2000 | № 963 | i, ii, iv | |
7 | Старыградская раўніна на востраве Хвар (харв.: Starogradsko polje na Hvaru) |
Найбліжэйшае паселішча: Урбоска Жупанія: Спліцка-Далмацінская |
— | 2008 | № 1240 | ii, iii, v |
У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Харватыі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны.
# | Выява | Назва | Месцазнаходжанне | Час стварэння | Год дадання ў спіс | № | Крытэрыі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Біскупскі комплекс у Задары (харв.: Biskupovog kompleks u Zadaru) | Горад: Задар Жупанія: Задарская | З IX стагоддзя да н.э. | 2005 | 157 | i, ii, iii, iv, vi | |
2 | Культурна-гістарычны ансамбль абшчыны Стон з наваколлямі (харв.: Ston) | Жупанія: Дуброўніцка-Нярэтванская | З XV стагоддзя | 2005 | 160 | i, iii, iv, v | |
3 | Тврджа — старая частка горада Осіек (харв.: Osječka Tvrđa) | Город: Осіек Жупанія: Осіецка-Бараньская | З 1687 года | 2005 | 161 | i, iv, vi | |
4 | Старая частка горада Вараждзін (харв.: Stari grad Varaždin) | Жупанія: Вараждзінская | З XII стагоддзя | 2005 | 162 | i, iii, iv, vi | |
5 | Замак Велікі Табар (харв.: Veliki Tabor) | Найбліжэйшы горад: Прэграда Жупанія: Крапінска-Загарская | З XII стагоддзя | 2005 | 1167 | iv | |
6 | Прыродны парк Лоньска поле (харв.: Park prirode Lonjsko polje) | Найбліжэйшы горад: Сісак Жупанія: Сісацка-Мославацкая | — | 2005 | 2012 | не паказаны | |
7 | Горны масіў Велебіт (харв.: Velebit) | Жупанія: Ліцка-Сенская жупанія, Задарская, Шыбенска-Кнінская | — | 2005 | 2013 | vii, viii, ix, x | |
8 | Дунайскі лімес (харв.: Dunavski limes) | Жупанія: Осіецка-Бараньская | З I стагоддзя да н.э. | 2005 | 2014 | i, ii, iii, iv, v | |
9 | Пашырэнне: Гістарычны цэнтр горада Спліт і палац Дыяклетыяна (харв.: Split s Dioklecijanovom palačom) | Жупанія: Спліцка-Далмацінская | III ст. н.э. | 2005 | 2015 | i, ii, iii, iv, v | |
10 | Любеніцы (харв.: Lubenice) | Жупанія: Прыморска-Горанская | XV стагоддзе | 2007 | 2017 | v | |
11 | Вінаграднікі ў Прымаштане (харв.: Vinogradima u Primoštenu) | Жупанія: Шыбенска-Кнінская | — | 2005 | 5102 | v, vi | |
12 | Блацкі манастыр на востраве Брач (харв.: Pustinja Blaca) | Жупанія: Спліцка-Далмацінская | 1305 | 2007 | 5103 | ii, v | |
13 | Мотавун (харв.: Motovun) | Жупанія: Істрыйская | XII—XIII стагоддзі | 2007 | 5104 | ii, iv | |
14 | Гістарычны цэнтр горада Корчула (харв.: Korčula) | Жупанія: Дуброўніцка-Нярэтванская | XV—XVI стагоддзі | 2007 | ii, iii, iv, v | ||
15 | Прыродны парк Тэлашчыца і нацыянальны парк Корнаты (харв.: Nacionalni park Kornati i Park prirode Telašćica) | Жупанія: Задарская | — | 2007 | vii, viii, x | ||
16 | Сярэдневяковыя магілы («стэчкі») (харв.: Stećak) | Жупаніі: Дуброўніцка-Нярэтванская | XII—XVI стагоддзі | 2011 | 5618 | ii, iii, vi | |
17 | Венецыянскія абарончыя збудаванні XV—XVII стагоддзяў (харв.: Mletačke utvrde XV - XVII stoljeća) * Задар * Шыбенік * Корчула | Жупаніі: Задарская, Шыбенска-Кнінская, Дуброўніцка-Нярэтванская | XII—XVI стагоддзі | 2013 | 5846 | ii, iii, vi |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.