Сусветная спадчына (англ.: World Heritage, фр.: Patrimoine Mondial, ісп.: Patrimonio Mundial) — выдатныя культурныя і прыродныя каштоўнасці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.
У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны (увайшла ў сілу ў 1975). Ратыфікавалі канвенцыю ў пачатку 1992 года 123 краіны-ўдзельніцы.
Статус аб'екта Сусветнай спадчыны дае наступныя перавагі:
- дадатковыя гарантыі захаванасці і цэласнасці ўнікальных прыродных комплексаў;
- павышае прэстыж тэрыторый і кіруючых імі ўстаноў;
- спрыяе папулярызацыі ўключаных у Спіс аб'ектаў і развіццю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстання (у першую чаргу, экалагічнага турызму);
- забяспечвае прыярытэтнасць у прыцягненні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб'ектаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу, з Фонду сусветнай спадчыны;
- спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасці прыродных аб'ектаў.
Станам на 2006 год у спісе Сусветнай спадчыны 830 аб'ектаў (у тым ліку 644 культурных, 162 прыродных і 24 змешаных).
Дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчаныя аб'екты Сусветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязацельствы па іх захаванню.
Гісторыя
У 1889 годзе ў рамках Сусветнай выстаўкі ў Парыжы прайшоў «Першы міжнародны кангрэс па ахове твораў мастацтва і помнікаў». Абмяркоўвалася неабходнасць забяспечыць ахову культурнай спадчыны ў ваенны час. Прапаноўвалася стварыць сусветнае дабрачыннае «таварыства аховы помнікаў», накшталт «таварыства Чырвонага крыжа».
Наступны этап фарміравання міжнароднай сістэмы аховы помнікаў культуры наступіў як рэакцыя на вынікі Першай сусветнай вайны.
У 1976 годзе ў рамках Арганізацыі сусветнай спадчыны быў заснаваны і сфармаваны «Міжурадавы камітэт па ахове культурнай і прыроднай спадчыны» (Камітэт сусветнай спадчыны). Камітэт закліканы кантраляваць выкананне Канвенцыі і ўпаўнаважаны прымаць канчатковае рашэнне аб уключэнні ў Спіс сусветнай спадчыны таго ці іншага аб'екта.
Крытэрыі
Галоўная мэта спіса Сусветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб'екты, якія з'яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе. Для гэтага і з-за імкнення да аб'ектыўнасці былі складзеныя ацэначныя крытэрыі. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэрыі для аб'ектаў культурнай спадчыны — гэты спіс налічваў шэсць пунктаў. Затым для ўзнаўлення раўнавагі паміж рознымі кантынентамі з'явіліся прыродныя аб'екты і для іх спіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 г., усе гэтыя крытэрыі былі зведзеныя разам, і зараз кожны аб'ект Сусветнай спадчыны мае ў сваім апісанні хоць адзін з іх[1].
Культурныя крытэрыі
- I. Аб'ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
- II. Аб'ект сведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасцей у дадзены перыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналогіях, у манументальным мастацтве, у планіроўцы гарадоў або стварэнні ландшафтаў.
- III. Аб'ект з'яўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо знікла.
- IV. Аб'ект з'яўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналагічнага ансамбля або ландшафту, якія ілюструюць значны перыяд чалавечай гісторыі.
- V. Аб'ект з'яўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынка, з традыцыйным выкарыстаннем зямлі або мора, з'яўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем, асабліва калі яно становіцца ўразлівым з-за моцнага ўплыву незваротных змен.
- VI. Аб'ект непасрэдна або матэрыяльна звязаны з падзеямі або існуючымі традыцыямі, з ідэямі, вераваннямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусветную важнасць. (Па меркаванню камітэта ЮНЕСКА гэты крытэрый лепш выкарыстоўваць разам з якім-небудзь яшчэ крытэрыем або крытэрыямі).
Прыродныя крытэрыі
- VII. Аб'ект уяўляе сабой прыродны феномен або прастору выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці.
- VIII. Аб'ект з'яўляецца выдатным узорам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сімвалам геалагічных працэсаў у развіцці рэльефу або сімвалам геамарфалагічных ці фізіка-геаграфічных асаблівасцей.
- IX. Аб'ект з'яўляецца выдатным узорам экалагічных або біялагічных працэсаў у эвалюцыі і развіцці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасістэм і раслінных і жывёльных супольнасцей.
- X. Аб'ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае асяроддзе пасялення для захавання ў ёй біялагічнай разнастайнасці, у тым ліку знікаючых відаў выключнай сусветнай каштоўнасці з пункта гледжання навукі і аховы.
Спісы Сусветнай спадчыны паводле краін і рэгіёнаў
Аўстралія і Акіянія
Амерыка
Азія
Афрыка
- Афрыка
Еўропа
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.