![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/Light_dispersion_conceptual.gif/640px-Light_dispersion_conceptual.gif&w=640&q=50)
Спектраскапія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спектраскапі́я[1] — раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню спектраў электрамагнітнага выпраменьвання.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/Light_dispersion_conceptual.gif/640px-Light_dispersion_conceptual.gif)
Аналіз спектраў дазваляе вызначаць энергетычныя ўзроўні даследаванай сістэмы. Таксама па наяўнасці і інтэнсіўнасці выпраменьвання пэўнага роду ў спектрах праводзяць якасны і колькасны аналіз складу рэчыва.
Можна вылучыць два тыпы спектраскапіі. У рамках класічнай спектраскапіі спектр атрымліваюць дзякуючы раскладанню святла прызмай або дыфракцыйнай рашоткай. Другі тып — спектраскапія Фур'е. У гэтым выпадку вымяраецца часовая залежнасць вагання сістэмы. Пасля выканання пераўтварэння Фур'е атрымліваюць частотную характарыстыку сістэмы.