Сонечныя зацьменні XIX стагоддзя
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У перыяд з 1801 па 1900 год адбылося 242 сонечныя зацьменні, з якіх 87 былі частковымі, 77 — кольцападобнымі, 63 — поўнымі і 15 — гібрыднымі. Найбольшая колькасць зацьменняў прыпала на 1805 год — на гэты год прыходзіцца 5 сонечных зацьменняў[1].
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Хуткія факты
Першы ў гісторыі чалавецтва фотаздымак поўнага сонечнага зацьмення (Кёнігсбергская абсерваторыя, 28 ліпеня 1851 года). | ||
Поўныя зацьменні | 63 | |
Кольцападобныя зацьменні | 77 | |
Гібрыдныя зацьменні | 15 | |
Частковыя зацьменні | 87 | |
Усяго | 242 |
Закрыць
Самае доўгае поўнае зацьменне адбылося 7 жніўня 1850 года (6 хв. 50 с.), самае доўгае кольцападобнае зацьменне — 30 кастрычніка 1883 года (10 хв. 17 с.), самае доўгае гібрыднае зацьменне — 9 снежня 1825 года (1 хв. 34 с.). Самае вялікае частковае зацьменне прыпала на 26 чэрвеня 1805 года, яго велічыня склала 0,93573[1].