Смільгінскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Смільгі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Смільгіні.
Хуткія факты Смільгінскі сельсавет, Краіна ...
Смільгінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Воранаўскі раён |
Уключаў | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Смільгіні |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 11 лютага 1972 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасмільгінскага (9 населеных пунктаў: Абрамішкі, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчызна, Мешкалы, Пятроўка, Смільгіні, Станкелішкі і Трайгі) і Забалацкага (6 населеных пунктаў: Баброўнікі, Бярозаўка, Запрудзяны, Каламыцкія, Пашкі і Слаўная) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў.