былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Смо́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Смалічы.
Смоліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Капыльскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Смалічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 24 мая 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года далучаны да Капыльскага раёна. 1 снежня 1959 года ў склад сельсавета ўключана вёска Талмачова[1]. Скасаваны 24 мая 1960 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Бучацінскага сельсавета[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.