![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Zadielska_tiesnava.jpg/640px-Zadielska_tiesnava.jpg&w=640&q=50)
Славацкі Карст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Слава́цкі Карст[1] (славацк.: Slovenský kras, Slovenský kras) — горны масіў ва ўсходняй Славакіі і часткова ў Венгрыі. З 1973 года ахоўваецца як унікальная форма рэльефу, з 1 сакавіка 2002 года аб’яўлены нацыянальным паркам. Акрамя таго, тэрыторыя парку з’яўляецца біясферным запаведнікам, а пячоры Славацкага карста — помнікам ЮНЕСКА.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Zadielska_tiesnava.jpg/640px-Zadielska_tiesnava.jpg)
Масіў складзены вапнякамі і даламітамі, прадстаўляе сабой вялікія плато і карставыя даліны. Пакрыты дубовымі і грабавымі лясамі. Найвышэйшы пункт — 947 м н.у.м.