Славацкае ўварванне ў Польшчу — узброены канфлікт у час нападунацысцкай Германіі на Польшчу ў верасні 1939. Наваствораная Славацкая рэспубліка выставіла армію з 3 дывізій колькасцю 50 000 салдат. Паколькі асноўныя сілы польскага войска супрацьстаялі нямецкай арміі на поўначы, напад славакаў з боку паўднёвае мяжы не сустрэў асаблівага супраціву і скончыўся з мінімальнымі стратамі. Славакія захапіла землі, страчаныя Чэхаславакіяй у 1920—1924 і 1938 гадах.
Хуткія факты Славацкае ўварванне ў Польшчу, Дата ...