From Wikipedia, the free encyclopedia
Скіфская пліта — маладая платформа паўночнай зоны Міжземнаморскага геасінклінальнага пояса.
Займае Раўнінны Крым, Азоўскае мора і Перадкаўказзе. Мяжуе на поўначы з Усходне-Еўрапейскай платформай, на поўдні з Горным Крымам і краявымі прагінамі Вялікага Каўказа.
Складзена з фундамента (слабаметамарфізаваныя тэрыгенна-карбанатныя адклады сярэдняга палеазою, у паўднёвай частцы эпібайкальскія масівы метамарфічных парод), пераходнага познапермскага-ранняюрскага комплексу і чахла (сярэдняюрскія — антрапагенавыя адклады, магутнасць 0,1—8 км). На Скіфскай пліце вылучаюць Прычарнаморскую ўпадзіну, Цэнтральнакрымскае і Стаўрапольскае падняцці і іншыя структуры.
Скіфская пліта фарміравалася пераважна ў байкальскі, герцынскі і раннекімерыйскі тэктанічныя цыклы. На асадканамнажэнне ўплывала сумежная (на поўдні) альпійская геасінкліналь.
Вядомы радовішчы нафты (Перадкаўказзе), газу (Раўніннны Крым, Заходняе Перадкаўказзе), буйныя рэсурсы артэзіянскіх вод, вядзецца здабыча солей брому і лячэбных гразей (Заходні Карым).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.