Скуратоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Скурато́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Скураты.
Скуратоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Бялыніцкі раён |
Уключаў | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Скураты |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 11 красавіка 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Круглянскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна БССР. 3 верасня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мархлеўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Паўлавіцкага (11 населеных пунктаў: Баканава, Варгуццева, Вялікія Каскевічы, Галошына, Засенак, Кіпячы, Саннікі, Сідаркава, Філатава, Хралішчава і Царэўск) і Ляснянскага (12 населеных пунктаў: Александрова, Арава, Бурнеўка, Гаўрылаўка, Грыбіна, Красуля, Лавуткі, Лыскаўшчына, Малая Арава, Ражкі, Скураты і Трыпутня) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.