![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Scuola_Grande_di_San_Rocco_%2528Venice%2529.jpg/640px-Scuola_Grande_di_San_Rocco_%2528Venice%2529.jpg&w=640&q=50)
Скуола Сан-Рока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скуола Сан-Рока (італ.: Scuola Grande di San Rocco) — заснавана ў 1549 брацтвам Сан-Рока і належыць да адной з шасці венецыянскіх вялікіх скуол.
Скуола | |
Скуола Сан-Рока | |
---|---|
Scuola Grande di San Rocco | |
![]() | |
45°26′12″ пн. ш. 12°19′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Венецыя |
Тып будынка | скуола |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Будаўнік | Барталамеа Бона, Скарпаньіна |
Архітэктар | Барталамеа Бона, Скарпаньіна |
Дата заснавання | 1517[1] і 1527 |
Будаўніцтва | 1515—1549 гады |
Сайт | scuolagrandesanrocco.it |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Scuola_Grande_di_San_Rocco_%28Venice%29_-_Il_Salone_Maggiore.jpg/640px-Scuola_Grande_di_San_Rocco_%28Venice%29_-_Il_Salone_Maggiore.jpg)
Братэрства Сан-Рока (Св. Роха) было зарэгістравана Саветам Дзесяці ў 1481 годзе для аказання дабрачыннай дапамогі хворым. Да 1515 Братэрства налічвала больш за 500 членаў і для яго спатрэбіўся вялікі будынак. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1515 па праекце Барталамеа Бона. Яго змяніў Сантэ Ламбарда. Скончана архітэктарам Антоніа Абондзі (вядомым як Скарпаньіна) ў 1549 годзе, дабудавалі другі паверх і парадны ўваход. Скуола размешчана на аднайменнай плошчы, каля царквы Сан-Рока і захавала рысы працы абодвух дойлідаў. Першы паверх з вокнамі-біфорэ характэрны для Бона, другі, са здвоенымі вокнамі, - для Скарпаньіна. Будаўніцтва вялося ў асноўным на ахвяраванні венецыянцаў, якія верылі ў заступніцтва Святога Роха ад заразных хвароб. Мошчы Святога Роха знаходзяцца ў царкве Сан-Рока, якая стаіць насупраць скуолы. На сённяшні дзень Братэрства Сан-Рока існуе і працягвае займацца дабрачыннасцю.
У 1564 годзе быў аб'яўлены конкурс на роспіс з удзелам Паала Веранезэ, Андрэа Ск'явонэ, Сальвіяці, Тынтарэта і Цукары. Тынтарэта абышоў канкурэнтаў, прадставіўшы замест накіда гатовую карціну «Святы Рох ў славе». Гэтая карціна цяпер знаходзіцца на столі ў зале Альберга (Sala de'll Albergo). Пасля гэтага на працягу 23 гадоў Тынтарэта распісваў скуолу Сан-Рока. Генры Джэймс пісаў: "Наўрад ці мы знойдзем у іншым месцы чатыры сцяны, у якія ўкладзены столькі геніяльнасці. Паветра гэтых палотнаў такое дыхтоўнае, што цяжка дыхаць".
Скуола складаецца з ніжняга і верхняга паверхаў і залы Альберга.