Скрыпка (рыбалоўства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скры́пка — традыцыйная лоўчая прылада ў беларусаў для зімовай лоўлі рыбы.
Стаўная пастка ў выглядзе буча з карытцам каля ўваходу. Ставілася ў палонцы такім чынам, каб карытца знаходзілася на адкрытай вадзе, а конус пад лёдам. Рыба з-за недахопу кіслароду імкнулася да паверхні вады і трапляла ў карытца, а затым, у пошуках выйсця, у буч. Палонку зверху накрывалі сенам, галінкамі і снегам (засцерагалі ад замярзання).
Скрыпка была распаўсюджана на Палессі, паўночным усходзе Гомельшчыны і на Магілёўшчыне.