From Wikipedia, the free encyclopedia
Сервер — камп’ютарная праграма або прылада, якае забяспечвае функцыянальнасць для іншых праграм ці прылад, так званых «кліентаў». Гэтая архітэктура называецца кліент-сервернай, дзе адна агульная магчымасць вылічэнняў размяркоўваецца паміж некалькімі працэсамі або прыладамі. Серверы могуць прадастаўляць розныя функцыянальныя магчымасці, часта званыя «паслугі» («сэрвісы»), такія як абмен данымі або рэсурсамі паміж некалькімі кліентамі, або выкананне вылічэнняў для кліента. Адзін сервер можа абслугоўваць некалькі кліентаў, а адзін кліент можа выкарыстоўваць некалькі сервераў. Кліенцкі працэс можа выконвацца на той жа прыладзе або падлучацца па сетцы да сервера, які запушчаны на другой прыладзе.[1] Тыповыя серверы — гэта, серверы баз дадзеных, файлавыя серверы, паштовыя серверы, серверы друку, вэб-серверы, гульнявыя серверы і серверы прыкладанняў.[2]
Кліент-серверныя сістэмы сёння найбольш часта рэалізуюцца (і часта атаясамліваюцца) праз мадэль «запыт-адказ»: кліент адпраўляе запыт на сервер, які выконвае пэўныя дзеянні і адпраўляе адказ назад кліенту, як правіла, вынік або пацвярджэнне. Прызначэнне камп’ютара ў якасці «сервернага абсталявання» значыць, што ён прызначаны для запуску сервера на ім. Гэта часта падкрэслівае, што камп’ютар з’яўляецца больш магутным і надзейным, чым стандартныя персанальныя камп’ютары, але ў якасці альтэрнатывы, вялікія вылічальныя кластары могуць складацца з мноства адносна простых, змяняльных серверных кампанентаў.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца (спасылка){{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.