Сэрвацы Станіслаў Антон Бярновіч (14 мая 1784, Бабоўня — каля 1835) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Бярновічаў уласнага герба «Бярновіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Бярновіча[1] і Кацярыны Юзафаўны з Валовічаў[2].

Старшыня мінскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Мінскай губерні, слуцкі павятовы маршалак (1808—1811). Уладальнік маёнткаў Бабоўня, Грозава, Рымашы Слуцкага павета[1].

Узнагароды

Кавалер ордэна Св. Ганны (1817)[1].

Сям’я

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Аляксандрай з Абуховічаў са Слуцкага павета[2]. Меў сыноў Мечыслава Лук’яна[1], які быў жанаты з В. Шэмеш[2], і Уладзіслава Аляксандра Генрыха[1], які быў жанаты з М. Зубко[2].

Зноскі

  1. Л. А. Акаловіч. Бярновічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. 20 000 экз. ISBN 5-85700-142-0.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.