![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Coat_of_arms_of_the_Senate_of_Romania.jpg/640px-Coat_of_arms_of_the_Senate_of_Romania.jpg&w=640&q=50)
Сенат Румыніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сенат Румыніі (рум.: Senatul României) — верхняя палата вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа — парламента Румыніі.
Сенат Румыніі рум.: Senatul României Верхняя палата | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | Двухпалатны парламент | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сенат | |||||
Старшыня | Анка Драгу | ||||
--- з партыі | USR PLUS | ||||
--- выбраны | 21 снежня 2020 | ||||
Структура | |||||
Дэпутатаў | 136 | ||||
Палітычныя групы (фракцыі) | Урад (75)
Апазіцыя (61)
| ||||
Дата заснавання | 6 (18) снежня 1864 | ||||
Апошнія выбары | 6 снежня 2020 года | ||||
Дзяржава | |||||
Зала пасяджэнняў | |||||
Вэб-сайт | www.parlament.ro |
Складаецца з 136 дэпутатаў (па стане на 2020 год), якія абіраюцца прамым усеагульным галасаваннем, выкарыстоўваючы змешанае прапарцыянальнае прадстаўніцтва ў 42 выбарчых акругах (у 41 паветах і горадзе Бухарест), тэрмінам на чатыры гады.
Апошнія выбары ў Сенат праводзіліся 6 снежня 2020 года, на іх перамагла Нацыянал-ліберальная партыя Румыніі.
Парламенцкая гісторыя Румыніі бярэ пачатак з мая 1831 года з прыняцця «Арганічнага статута» аўтаномнай Валахіяй (пад пратэктарам Расіі). У студзені 1832 года ён уступіў у сілу таксама і ў Малдове. Гэта заклала асновы для стварэння інстытута парламентаў у двух румынскіх княствах.