Селяхі (Тамашоўскі сельсавет)
вёска ў Тамашоўскім сельсавеце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Тамашоўскім сельсавеце Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Селяхі́[1] (трансліт.: Sieliachi, руск.: Селяхи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 63 км на поўдзень ад Брэста.
Вёска
Селяхі
| ||||||||||||||||||||||
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).
Каля возера Селяхоўскага размешчаны біялагічны заказнік Селяхі.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Пад 1809 годам пазначана ў ліку сёл Прыбараўскага цыркоўнага прыхода. Уваходзіла ў склад маёнтка Прыбарава, якім у 1870 годзе валодаў граф Замойскі. У ліпені 1862 года адбылося сялянскае хваляванне, сяляне адмовіліся адбываць згонную павіннасць і плаціць чынш грашыма або хлебам. У 1876 годзе праваслаўная могілкавая капліца, царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе сяляне Селяхоўскага сельскагаспадарчага таварыства мелі 149 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы хлебазапасны магазін, капліца.
У 1905 годзе вёска ў Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 12 двароў, загубілі 10 жыхароў; 16 вяскоўцаў загінулі на фронце, 4 — у партызанах.
У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя А. С. Пушкіна, у які ўключана 30 гаспадарак з 36; у час узбуйнення ўвайшоў у склад калгаса імя Гагарына, затым у калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага.
31 снежня 2011 года ў ваколіцах вёсак Тамашоўка і Селяхі Брэсцкага раёна зафіксаваны першы выпадак з’яўлення ў Беларусі шакалаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.