Сезар (прэмія, 2024)
49-я цырымонія ўручэння прэміі «Сезар» / From Wikipedia, the free encyclopedia
49-я цырымонія ўручэння прэміі «Сезар», якая ўручаецца Акадэміяй мастацтваў і тэхналогій кінематографа, адбылася 23 лютага 2024 года ў парыжскай «Алімпіі» у гонар найлепшых французскіх фільмаў 2023 года.
49-я прэмія «Сезар» | |||
---|---|---|---|
Дата | 23 лютага 2024 | ||
Месца | |||
Узнагароды | |||
Фільм | «Анатомія падзення» | ||
Рэжысёр |
Жусцін Трые «Анатомія падзення» |
||
Акцёр |
Ар’е Вортхалтэр «Справа Голдмана» |
||
Актрыса |
Сандра Хюлер «Анатомія падзення» |
||
Найбольш узнагарод | «Анатомія падзення» (6) | ||
Найбольш намінацый | «Царства жывёл» (12) | ||
Афіцыйны сайт акадэміі (фр.) (англ.) | |||
|
Валеры Лемерсье была выбрана Акадэміяй у якасці старшыні журы сёлетняй цырымоніі пасля таго, як яна тройчы была вядучай цырымоній (2006, 2007 і 2010)[1].
Намінацыі былі абвешчаныя 24 студзеня 2024 года[2]. «Царства жывёл» лідзіравала з 12 намінацыямі, за ім ішла «Анатомія падзення» з 11 намінацыямі[3].
«Анатомія падзення» атрымала шэсць узнагарод, у тым ліку за «Найлепшы фільм». За працу над фільмам Жусцін Трые атрымала ўзнагароду за найлепшую рэжысуру і стала другой жанчынай у гісторыі, якая атрымала «Сезар» у гэтай катэгорыі[4]. Яна нават зрабіла хет-трык, атрымаўшы таксама прыз за найлепшы фільм і за налепшы арыгінальны сцэнар.
Аньес Жауі і Крыстафер Нолан атрымалі ганаровага Сезара[5].