From Wikipedia, the free encyclopedia
Севастакратар (грэч. σεβαστοκράτωρ, балг.: Севастократор, сербск.: Севастократор) — вышэйшы прыдворны тытул у позняй Візантыйскай імперыі і шэрагу суседніх дзяржаў, у прыватнасці ў Сербскім царстве і ў Другім Балгарскім царстве. Жонкі севастакратараў зваліся севастакратарысамі (σεβαστοκρατόρισσα) або (у славянскіх землях) севастакратыцамі.
Тытул складаецца з дзвюх грэчаскіх асноў і даслоўна перакладаецца як «высакародны валадар».
Увёў тытул візантыйскі імператар Аляксей Камнін для свайго старэйшага брата Ісака Камніна[1]. Паводле Ганны Камнін, тытул пазначаў ранг вышэй цэзара (якім быў зяць Аляксея Нікіфар Мелісін) і разглядаўся як другі імператар[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.