Свідні́ца (польск.: Świdnica, чэшск.: Svídnice), Шва́йдніц (ням.: Schweidnitz) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Свідніцкага павета Ніжнесілезскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Свідніца.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Свідніца стала горадам у 1250 годзе. Спачатку належала да Уроцлаўскага княства. Да 1290 года Свідніца ўжо мела сцены і шэсць брам, развітую вытворчасць, гандаль. У канцы XIV стагоддзя горад апынуўся пад кантролем Багеміі, якая была тады часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1471 годзе ў Свідніцы дзейнічалі 47 гандлёвых гільдый, каля 300 бровараў, у горадзе адбываліся вялікія кірмашы.
У 1526 годзе ўся Сілезія, і Свідніца ў тым ліку, перайшла пад прамую ўладу Габсбургаў. Трыццацігадовая вайна (1618—1648) спустошыла землі Сілезіі, пасля чаго адбылася Сілезская вайна і інш. У час Сямігадовай вайны Свідніцу займалі то аўстрыйскія, то прускія войскі, у канчатковым выніку яна перайшла да Прусіі, а пасля да Германіі.
Пасля Другой сусветнай вайны Свідніца адышла да Польшчы. Да адміністрацыйнай рэформы 1999 года ўваходзіла ў склад Валбжыхскага ваяводства.
Фота на Вікісховішчы |