Святы камень Сянежыцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Святы камень Сянежыцкі — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1997). Знаходзіцца на могілках у вёсцы Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Ружавата-шэры дробназярністы граніт прасападобнай формы. Даўжыня 1,65 м, шырыня 1,43 м, вышыня 0,5 м[1]. Аб'ём 0,6 м³. Маса каля 1,7 тон. Прынесены ледавіком 220-150 тыс. гадоў таму са Скандынавіі. Валун у дахрысціянскія часы меў культавае значэнне.
Хуткія факты Святы камень Сянежыцкі, Размяшчэнне ...
Святы камень Сянежыцкі | |
---|---|
![]() | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, вёска Сянежыцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць |
Найбліжэйшы горад | Навагрудак |
Плошча | 0,005 га[1] (0,1[2]) |
Дата заснавання | 28 лістапада 1997[1] |
Закрыць