From Wikipedia, the free encyclopedia
Святаслаў Ігаравіч (942? — 972) — князь кіеўскі (каля 960—972).
Святаслаў Ігаравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Свѧтославъ Игоревичь | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Рурыкавіч | ||||||
Пераемнік | Яраполк Святаславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Рурыкавіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Святаславіч | ||||||
Нараджэнне |
каля 942[1] |
||||||
Смерць |
972[1][2] |
||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Ігар Рурыкавіч | ||||||
Маці | Вольга[1] | ||||||
Жонка | Прадслава[d] | ||||||
Дзеці | Яраполк Святаславіч[3][4], Алег Святаславіч[d] і Уладзімір Святаславіч[5][6] | ||||||
Веравызнанне | славянскае язычніцтва | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын Ігара. Фармальна быў князем з 945 года, але праз малалецтва ўладу здзяйсняла яго маці княгіня Вольга.
Увесь час свайго валадарства правёў у войнах. У 960-я гады здзейсніў паспяховыя паходы супраць хазараў, на Паўночны Каўказ супраць ясаў і касогаў, на волжскіх балгараў, канечна падпарадкаваў вяцічаў, захапіў Тмутаракань. У 967/968 годзе ўварваўся ў Балгарыю, тады праціўніцу Візантыі, і спрабаваў далучыць частку балгарскай зямлі да сваіх уладанняў; пабудаваў горад Пераяславец, куды хацеў перанесці сталіцу з Кіева. Адбіў паход печанегаў на Кіеў (968). Пасля смерці княгіні Вольгі (969) аддаў Русь сваім тром сынам, а сам вярнуўся ў Балгарыю (970), пачаў вайну з Візантыяй, пасля поспехаў на пачатку, пацярпеў поўнае паражэнне. Пры вяртанні ў Кіеў вясною 972 года Святаслаў быў перахоплены войскам печанегаў і забіты.
Святаслаў апісваецца ў візантыйскім летапісе як чалавек сярэдняга росту, з плоскім носам, блакітнымі вачыма і густымі бровамі, рэдкай барадой і густымі вусамі. Валасы на галаве былі выстрыжаны, пакінута адной пасма, якая адзначала яго высакароднасць. Моцная шыя, шырокія грудзі, целасклад вельмі стройны. Белая вопратка нічым не адрознівалася ад вопраткі іншых, апроч чысціні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.