Саяна-Шушанская ГЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сая́на-Шу́шанская гідраэлектрастанцыя імя П. С. Непаро́жняга — найбуйнейшая па ўсталяванай магутнасці электрастанцыя Расіі, 7-я — сярод дзеючых гідраэлектрастанцый у свеце. Размешчана на рацэ Енісей, на мяжы паміж Краснаярскім краем і Хакасіяй, каля пасёлка Чаромушкі, каля Саянагорска. З'яўляецца верхняй ступенню Енісейскага каскада ГЭС. Унікальная арачна-гравітацыйная плаціна станцыі вышынёй 245 м — самая высокая плаціна Расіі[2] і адна з найвышэйшых плацін свету. Назва станцыі паходзіць ад назваў Саянскіх гор і размешчанага непадалёк ад станцыі сяла Шушанскае, шырока вядомага ў СССР як месца ссылкі У. І. Леніна.
Саяна-Шушанская ГЭС | |
---|---|
Краіна | Расія |
Месцазнаходжанне | |
Рака | Енісей |
Каскад | Енісейскі |
Уласнік | РусГідра |
Статус | Дзеючая |
Год пачатку будаўніцтва | 1963 |
Гады ўводу агрэгатаў | 1978/1985 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Гадавая выпрацоўка электраэнергіі, млн кВт⋅г | 23 500[1] |
Разнавіднасць электрастанцыі | Плацінная |
Разліковы напор, м | 194 |
Электрычная магутнасць, МВт | 6400[1][заўв 1] |
Характарыстыкі абсталявання | |
Тып турбін | радыяльна-восевыя |
Колькасць і марка турбін | 6×РО-230/833-В-677, 4×РО-230-У-677 |
Расход праз турбіны, м³/с | 10?358 |
Колькасць і марка генератараў | 3×СВФ-1285/275-42 УХЛ4, 7×СВФ1-1285/275-42 УХЛ4 |
Магутнасць генератараў, МВт | 10×640 |
Асноўныя збудаванні | |
Тып плаціны | бетонная арачна-гравітацыйная |
Вышыня плаціны, м | 245 |
Даўжыня плаціны, м | 1074 |
Шлюз | няма |
АРП | 500 кВ |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва Саяна-Шушанскай ГЭС, распачатае ў 1963 годзе, было афіцыйна завершана толькі ў 2000 годзе. Падчас будаўніцтва і эксплуатацыі ГЭС мелі месца праблемы, звязаныя з разбурэннем вадаскідных збудаванняў і ўтварэння расколін у плаціне, пазней паспяхова вырашаныя.
17 жніўня 2009 года на станцыі адбылася найбуйнейшая ў гісторыі расійскай гідраэнергетыкі аварыя, якая стала прычынай гібелі 75 чалавек. Аднаўленне станцыі павінна быць завершана ў 2014.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.