From Wikipedia, the free encyclopedia
Сафія Гогенцолерн (ням.: Sophie Dorothea Ulrike Alice; 14 чэрвеня 1870, Патсдам — 13 студзеня 1932, Франкфурт-на-Майне) — прынцэса Пруская, каралева-кансорт Грэцыі.
Сафія Пруская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Sophie Dorothea Ulrike Alice von Preußen | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вольга Канстанцінаўна Раманава | ||||||
Пераемнік | Аспазія Манас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аспазія Манас | ||||||
Пераемнік | Елізавета Румынская | ||||||
Нараджэнне |
14 чэрвеня 1870[1]
|
||||||
Смерць |
13 студзеня 1932[1] (61 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гогенцолерны | ||||||
Бацька | Фрыдрых III Гогенцолерн | ||||||
Маці | Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая[d] | ||||||
Муж | Канстанцін I, кароль Грэцыі[4] | ||||||
Дзеці | Георг II, кароль Грэцыі[5], Аляксандр I, кароль Грэцыі, Алена Грэчаская і Дацкая, Павел I, кароль Грэцыі, Ірына Грэчаская і Кацярына Грэчаская і Дацкая[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[6] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сафія нарадзілася ў сям’і Прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і яго жонкі прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці яна была ўнучкай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Сярод яе братоў быў кайзер Вільгельм II.
27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія выйшла ажанілася з грэчаскім прынцам Канстанцінам (1868—1923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі:
Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала пра-брытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак. Яна памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе прах быў перапахаваны ў каралеўскім магільным склепе Татоі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.