Сатакунта
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сатакунта (фінск.: Satakunta) — вобласць на захадзе Фінляндыі на тэрыторыі былой ляні Заходняя Фінляндыя. Адміністрацыйны цэнтр — г. Поры. Перакладаецца назва «Сто каралеўстваў» (фін. Sata — сто, і фін. Kunta — каралеўства).
Сатакунта | |||||
---|---|---|---|---|---|
шведск.: Satakunta[1] фінск.: Satakunta | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Satakunnan laulu[d][2] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Код ISO 3166-2 | FI-17 | ||||
Афіцыйны сайт (фін.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчана на заходнім узбярэжжы Фінляндыі, на беразе Батнічнага заліва. Значная частка тэрыторыі вобласці занята вадаёмамі. Большасць азёр Сатакунты маюць пясчанае дно і празрыстыя воды. Самае буйнае возера Пюхяярві ў Сякюля, у паўднёвай частцы вобласці. Праз сярэднюю Сатакунту працякае рака Кокемяенёкі і ў паўночнай частцы вобласці цячэ звілістая Карвіянёкі.
Рэльеф роўны. Самыя высокія пункты знаходзяцца ў паўночнай частцы (мясцовасці Ямі ў Яміярві і Алкіянвуоры ў Карвіа, дзе ёсць утвораныя ледавіковым перыядам гранітныя пагоркі).
Сярэдняя і паўднёвая часткі Сатакунты з’яўляюцца земляробчымі раёнамі. Прыморская прырода Сатакунты суровая, але прыгожая. Сярод прыродных славутасцяў — каля двухсот скалістых астравоў архіпелагу Оўрат у Мерыкарвыі, архіпелагі перад Лувія і Раўма, а таксама пясчаны пляж Юютэры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.